Шыракскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Мікаэля Налбандзяна
Шыракскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Мікаэля Налбандзяна | |
---|---|
арм.: Շիրակի Միքայել Նալբանդյանի անվան պետական համալսարան | |
Арыгінальная назва | арм.: Շիրակի Միքայել Նալբանդյանի անվան պետական համալսարան |
Міжнародная назва | англ.: Mikayel Nalbandian Shirak State University |
Заснаваны | 1934 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Гюмры |
Узнагароды | |
Сайт | shsu.am |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шыракскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Мікаэля Налбандзяна (арм.: Շիրակի Միքայել Նալբանդյանի անվան պետական համալսարան) — армянская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Гюмры.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт - буйнейшы навуковы і адукацыйны цэнтр у паўночнай частцы Арменіі. Ён быў адкрыты ў 1934 годзе як педагагічны інстытут. Пасля здабыцця Арменіяй незалежнасці ў 1991 годзе ён стаў называцца Гюмрыйскім дзяржаўным педагагічным інстытутам імя Мікаэла Налбандзяна. У 2016 годзе інстытут быў рэарганізаваны, каб стаць дзяржаўным універсітэтам Шыракскай вобласці. У цяперашні час ён прапануе 28 праграм для бакалаўраў, а таксама 16 праграм для магістраў. Па стане на 2017 год ва ўніверсітэце навучалася каля 6 000 студэнтаў. За час свайго існавання, пачынаючы з 1934 года, ён выпусціў каля 80 000 выпускнікоў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт фізікі, матэматыкі і эканомікі
- Факультэт гісторыі і філалогіі
- Факультэт біялогіі і геаграфіі
- Факультэт замежных моў
- Факультэт педагогікі
- Факультэт фізічнай і папярэдняй ваеннай падрыхтоўкі
- Факультэт філасофіі і сацыяльных навук
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шыракскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Мікаэля Налбандзяна
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы